У Іране арыштавалі 8 супрацоўнікаў брытанскай амбасады

Іранскія ўлады затрымалі восем супрацоўнікаў амбасады Вялікабрытаніі ў Тэгеране. Іх абвінавачваюць у дачыненні да беспарадкаў пасля выбараў, перадае ВВС са спасылкай на іранскае агенцтва “Фарс”.
Адносіны паміж дзвюма краінамі абвастрыліся пасля таго, як Іран абвінаваціў Вялікабрытанію ў раздзіманні акцый пратэсту, распачатых у Тэгеране пасля прэзідэнцкіх выбараў, на якіх пераможцам быў абвешчаны Махмуд Ахмадзінежад.

Падчас пратэстных акцый загінулі 17 чалавек.

Лондан не прызнаў усе высунутыя абвінавачванні.

На мінулым тыдні Тэгеран выслаў з краіны двух брытанскіх дыпламатаў, і Лондан адказаў аналагічным жэстам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі