У іспанскім аэрапорце адбыўся выбух

У аэрапорце іспанскага вострава-курорта Ібіца спрацавала маламагутная выбуховая прылада.
Пра гэта паведаміла агенства Sky News.

Напярэдадні выбуху наведвальнікаў і персанал аэрапорта тэрмінова эвакуявалі: у адміністрацыю аэравакзала паступіў ананімны званок з паведамленнем аб закладзенай бомбе.

Чалвек, які тэлефанаваў, назваўся прадстаўніком баскскай сепаратысцкай групоўкі ЕТА.

Афіцыйных каментароў ад паліцыі пакуль не паступала, аб разбурэннях, прычыненых выбухам, таксама не паведамляецца.

Нагадаем, у пачатку чэрвеня баскскія тэрарысты заявілі аб спыненні перамір'я і абвясцілі ўладам Іспаніі новую вайну.

Баявікі ЕТА дамагаюцца аддзялення Краіны Баскаў ад Іспаніі каля сарака гадоў: ахвярамі тэрарыстычных актаў сталі больш за 800 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі