У Італіі будаўнікоў абавязалі рабіць адтуліны для птушак

Горад Марк’яна на выспе Эльба першым у Італіі абавязаў падрадчыкаў і архітэктараў прымаць у разлік патрэбы ластавак і беражанак пры правядзенні ўсіх будаўнічых працаў. Любая фізічная або юрыдычная асоба, якая рамантуе старыя або ставіць новыя дамы, абавязаная гарантаваць адтуліны ў першым шэрагу дахоўкі, каб птушкі маглі віць там гнёзды.

Паводле экспертаў, папуляцыя ластавак і беражанак у Еўропе рэзка змяншаецца з-за непрыстасаванасці будоўляў пад іх патрэбы.

Як паведамляе "Нямецкая хваля", у Нямеччыне адкрылі першую гарачую лінію для берлінцаў, дамы якіх пацярпелі ад ахоўваных птушак - дзятлоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі