У Івацэвічах і Кобрыне затрымлівалі Аляксандра Мілінкевіча

Паездка лідэра руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча для сустрэчы з жыхарамі Брэста аказалася поўная перашкодаў.
Спачатку яго аўтамабіль затрымалі супрацоўнікі ДАІ каля Івацэвічаў. Яны спаслаліся на тое, што машына не спынілася "на патрабаванне міліцыянта ў Баранавіцкім раёне".

Мілінкевіч быў вымушаны ехаць у івацэвіцкую міліцыю для разбіральніцтва, паведамляе прэс-служба палітыка. Там на яго быў складзены пратакол.

Паводле Радыё Свабода, чарговае затрыманне Мілінкевіча адбылся ў Кобрыне. На гэты раз супрацоўнікі ДАІ высвятляюць, ці сапраўды належыць аўтамабіль палітыку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі