У Івацэвіцкім раёне глушэц пасябраваў з чалавекам
У Івацэвіцкім раёне лясная птушка глушэц пасябравала з чалавекам. Эколаг Аляксандр Іваноў з пасёлка Целяханы сустрэў птушку ў лесе і заваяваў яе давер: вялізны глушэц сеў мужчыне на руку
Аднак сяброўства доўжылася непрацяглы час: неўзабаве глушэц пабачыў аператара, які здымаў гэтую сцэну, і пайшоў на чалавека.
Відэа з’явілася на YouTube, на канале “Першага рэгіёна”.