У Івацэвіцкім раёне школьнікі скралі дзесяць электрарухавікоў
Дзесяць электрарухавікоў на суму амаль 12 мільёнаў рублёў скралі ў СВК «Целяханагра» тры дзевяцікласнікі, жыхары вёскі Вулька Целяханская Івацэвіцкага раёна. Рухавікі былі знесены з зернетоку. Супрацоўнікі івацэвіцкай міліцыі
Дэпартамента аховы знайшлі 15-гадовых злодзеяў, а падчас ператрусу і
частку скрадзенага.
Высветлілася, што хлопцы пайшлі на крадзёж з мэтай здабыцця меднага дроту з электрарухавікоў. Яго яны меркавалі здаць нарыхтоўшчыкам каляровага металу. Распачатая крымінальная справа.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы