У ізалятары КДБ можа быць болей людзей, чым мяркуецца

Словы Сяргея Родчанкава, які датэрмінова выйшаў сёння з жодзінскага ізалятара, могуць сведчыць аб тым, што ў КДБ знаходзяцца куды больш за 23 чалавекі, якіх падазраюць альбо вінавацяць у масавых беспарадках. Сяргей Родчанкаў: "У ізалятары нам дазволілі памыцца двойчы, перад прыездам супрацоўнікаў КДБ. Яны задавалі пытанні: што, як, дзе былі. Выклікалі кожнага ў асобны пакой. Глядзелі, як я вяду сябе, як адказваю на пытанні. Былі і правакацыйныя пытанні: ды ладна, я табе не веру! Я кажу, ну не верце, што я магу зрабіць... Пасля ноччу мы чулі, як з камер выводзілі людзей. Казалі: збірайце рэчы, і выводзілі іх".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі