У Ізраілі раскрылі сетку гандляроў жанчынамі з Беларусі, Расіі і Ўкраіны
Ізраільская паліцыя ў нядзелю завяршыла аперацыю па разгроме міжнароднай сеткі гандляроў жанчынамі з краін СНД - Беларусі, Расіі і Ўкраіны. Мінулай ноччу ў розных раёнах Ізраіля былі арыштаваныя 12 чалавек, якія кіравалі злачыннай сеткай. Паведамляецца, што аперацыя стала завяршэннем 4-гадовай працы па выяўленню і затрыманню ўсіх ўдзельнікаў міжнароднай сеткі гандляроў жанчынамі. Упершыню яна вялася ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі Беларусі, Украіны і Расіі.
Злачынцы вербавалі жанчын нібыта для працы афіцыянткамі за мяжой, легальна іх перавозілі ў Турцыю, а пасля праз егіпецка-ізраільскую мяжу на Сінаі кантрабандай дастаўлялі ў Ізраіль. Пазней жанчын сталі перапраўляць на Кіпр, у Бельгію, Нідэрланды і Канаду. Паводле дадзеных следства, такім чынам праз злачынную сетку прайшлі тысячы жанчын. Усім арыштаваным у Ізраілі пагражае, як мінімум, 20 гадоў зняволення.
ИТАР-ТАСС