У Ізраілі знайшлі мінчука, які пайшоў з дому 15 гадоў таму

Мінскія міліцыянты вызначылі месцазнаходжанне мінчука, які 15 гадоў таму пасля разводу з жонкай сышоў з дому.  Пры дапамозе Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола Іерусаліма і Беларусі яго знайшлі ў Ізраілі. Былы мінчук атрымаў ізраільскае грамадзянства і пражывае ў Тэль-Авіве, дзе атрымаў у снежні 2008 гады пашпарт.

Як паведамляе "Інтэрфакс", мінчук у 1995 годзе развёўся з жонкай і знік. У 2007 годзе сын вырашыў выпісаць яго са сваёй кватэры і звярнуўся ў праваахоўныя органы з заявай аб яго знікненні. На падставе гэтай заявы была распачатая крымінальная справа.

Мінскія міліцыянты кажуць, што гэта не адзінкавы выпадак, калі мінчукі з'яжджаюць за мяжу — па сямейных абставінах, на заробкі і трапляюць у катэгорыю зніклых без вестак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі