У Калінінградзе сёння абяруць "Місіс свету"

"Місіс свету" абяруць у Калінінградзе ў нядзелю, 29 чэрвеня. Увечары, 27 чэрвеня, у калінінградскім Драматычным тэатры прайшоў папярэдні конкурс: журы ставіла ўдзельніцам адзнакі за выхады ў купальніках і вячэрніх сукенках.

Беларусь на конкурсе прадстаўляе мадэль з мадэльнага агенцтва "Тамара" Кацярына Ганаго.

У конкурсе ўдзельнічае тры цяжарных жанчыны: з Балгарыі, Нігерыі і Ганконга, тут гэта толькі вітаецца: конкурс прапагандуе сямейныя каштоўнасці.

Сёлета ў конкурсе ўдзельнічае 35 краін. Жанчыне, якая атрымае тытул "Місіс свету", на працягу года будзе забаронена разводзіцца. Калі яна гэта зробіць, то пазбавіцца свайго тытула. Ён пяройдзе да першай віцэ-міс.

Па матэрыяле КП в Белоруссии

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі