У Калінкавіцкім раёне трапіў у аварыю рэйсавы аўтобус, загінула жанчына
Адна жанчына загінула і чацвёра мужчын былі параненыя ў выніку аварыі ў Калінкавіцкім раёне з удзелам рэйсавага аўтобуса, які ехаў з Лельчыцаў у Мінск. Яго кіроўца, робячы левы паварот, не прапусціў іншамарку, якая рухалася насустрач. У выніку, адбылося сутыкненне. Як паведамляе БелаПАН, агулам у аўтобусе знаходзілася 20 пасажыраў. Кіроўца не пацярпеў, супраць яго распачатая крымінальная справа.