У Калінкавіцкім раёне ўзарваўся дом, загінуў адзін чалавек (фота, відэа)
Здарэнне адбылося ўначы 8 ліпеня ў вёсцы Замосце.
Як паведамляе прэс-служба МНС, драўляны дом быў цалкам разбураны. Падчас разбору завалаў было знойдзена цела загінулага 50-гадовага гаспадара. Адзначаецца, што ён не злоўжываў алкагольнымі напоямі, на ўліку нідзе не стаяў, жыў адзін. Прычына выбуху высвятляецца.