У Калізеі затрымалі расіяніна-вандала
Турыст з Расіі надрапаў на сценцы вялізную літару "К".
Расійскага турыста затрымалі ў Рыме за акт вандалізму. Як паведамляе ВВС са спасылкай на італьянскія СМІ, мужчына надрапаў каменем велізарную літару "К" на адной са сцен Калізея.
Паведамляецца, што літара "К" мае ў вышыню 25 см і ў шырыню 17 см. Расіянін надрапаў яе на адной з унутраных сценак на ніжнім узроўні Калізея. Адміністрацыя рымскага музея кажа, што адрэстаўраваць сцяну будзе складана.
Дарэчы, расійскі турыст стаў ужо пятым з пачатку года наведвальнікам Калізея, якія ўчынілі ў яго сценах акты вандалізму.
Фота — volshebnaya-planeta.ru