У Калумбіі знайшлі самага маленькага чалавека планеты

У Калумбіі знайшлі самага маленькага чалавека планеты, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Гэта 24-гадовы Эдуард Ніна Эрнандэс. Яго рост 70 сантыметраў, а вага ўсяго 10 кілаграмаў. Па словах маці, Эдуард перастаў расці, калі яму было 2 гады. З нараджэння ён стаў вышэйшым толькі на 40 сантыметраў. Рэкардсмен сабой задаволены і на жыццё не скардзіцца. Эдуард зарабляе выкананнем танцаў і здымкамі ў кіно. Праўда, яму нядоўга засталося насіць тытул самага маленькага паўналетняга чалавека. У кастрычніку 18-годдзе адзначыць непалец Хагендра Тапа Магар. Яго 56 сантыметраў - недасягальная вяршыня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі