У канцы года газ для Беларусі можа каштаваць 100 долараў за тысячу куб.м.
Кошт на газ для Беларусі да канца года можа знізіцца да 100 долараў за тысячу кубаметраў. Гэта здарыцца ў выпадку наступнага падзення коштаў на нафту. З такой заявай выступіў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка.
Паводле яго слоў, урад разлічваў, што сёлета сярэдні кошт на нафту складзе 50 долараў за барэль. Цяпер нафта каштуе 42-43 долары за барэль.
“Калі гэтая тэндэнцыя захаваецца, то да канца года кошт на газ для Беларусі знізіцца да 100 долараў за тысячу кубаметраў", — сказаў Сямашка.
Віцэ-прэм'ер таксама нагадаў, што сярэдні кошт паставак газу ў Беларусь сёлета складзе 148 долараў за тысячу кубаметраў, інфармуе “Інтэрфакс”.