У Каталоніі прыпынілі рэферэндум аб незалежнасці ад Іспаніі
Такое рашэнне прыняў Канстытуцыйны суд Іспаніі.
Урад Каталоніі ўспрымае гэта рашэнне як "часовае" і выказвае надзею, што на працягу некалькіх дзён Канстытуцыйны суд вынесе рашэнне аб магчымасці галасавання, піша "Беларускі партызан" са спасылкай на El Pais.
"Учора нічога не скончылася, і ўрад рашуча настроены ісці наперад і выконваць узятыя на сябе абавязанні", — заявіў прадстаўнік рэгіянальнага ўрада Франсеск Хомс на прэс-канферэнцыі ў Барселоне.
Эксперты не выключаюць, што прыпыненне рэферэндуму выгаднае і ўладам Каталоніі пасля правалу рэферэндуму аб незалежнасці Шатландыі.
Фота — unise.ru