У Казахстане тоны кетчупа, пралітага ў выніку ДТЗ, прынялі за кроў

Пярэпалах у жыхароў казахстанскага горада Актобе ўзнік пры выглядзе кетчупу, пралітага на асфальт. Яны вырашылі, што гэта кроў.  Як паведаміла агенцтва "Інтэрфакс", на дарозе перавярнуўся "Камаз" з прычэпам. Восем тон кетчупу расцякліся па праезнай частцы і ўзбочыне дарогі.

Відавочцы здарэння, прыняўшы соўс за чалавечую кроў, кінуліся выклікаць "хуткую дапамогу" і выратавальнікаў.

Медыкі, аднак, канстатавалі, што ў ДТЗ ніхто не пацярпеў, а ў кіроўцы быў толькі лёгкі спалох.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі