У Керчы чулі выбухі
У Керчы ў Крыме ўвечраы 18 жніўня мясцовыя жыхары чулі выбухі.
Дарадца кіраўніка анэксаванага Крыма Алег Кручкоў заявіў, што гэта быў гук працы сістэм супрацьпаветранай абароны. Чаму яна спрацавала, ён не ўдакладніў, перадае Бі-Бі-Сі.
Дарэчы, у гэты ж вечар загарэўся склад боепрыпасаў у Белгарадскай вобласці Расіі. Прычына пажару пакуль невядомая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.