У кіеўскім супермаркеце кот схадзіў па патрэбе ў скрыню з цукрам (відэа)
Наведнікі аднаго з кіеўскіх супермаркетаў знялі на відэа, як кот спраўляў патрэбы ў скрыню з вагавым цукрам. Закапаўшы сляды, жывёла працягнула гуляць па краме:
Карыстальнікі сацсетак адзначаюць, што інцыдэнт адбыўся ў краме бюджэтнай сеткі “Фуршэт”.
Калі набываеце цукар — асабліва ў Кіеве — будзьце ўважлівыя! Магчымыя неспадзяванкі. Не лішне будзе панюхаць скрыню!