У Кіеве абмеркавалі магчымасць рэтрансляцыі тэлеканала "Беларусь ТБ"
Урад Беларусі абмяркоўвае магчымасць рэтрансляцыі дзяржаўнага тэлеканала "Беларусь ТБ" на тэрыторыю Украіны. Першыя перамовы правялі супрацоўнікі беларускага пасольства ва Ўкраіне ў Нацыянальным савеце Ўкраіны па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання.
Намеснік старшыні Нацсавету Юрый Плаксюк паведаміў беларускаму боку, што галоўным крытэрам вызначэння правамернасці рэтрансляцыі замежных тэлерадыёкампаній ажыццяўляецца выключна на прынцыпах, якія выкладзены у частцы 1 артыкула 42 Закона Украіны "Пра тэлебачанне і радыёвяшчанне". У прыватнасці, закон прадугледжвае, што вяшчанне тэлеканалаў на тэрыторыі Ўкраіны не абмяжоўваецца, калі змест праграм адпавядае патрабаванням Еўрапейскай канвенцыі пра транспамежнае тэлебачанне.
Падчас сустрэчы бакі таксама абмеркавалі магчымасці пашырэння супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў галіне тэлерадыёвяшчання ў рамках дзеючых і новых двухбаковых міжнародных дамоваў, як на ўзроўні агульнанацыянальных вяшчальнікаў, так і тэлерадыёарганізацый сумежных абласцей дзвюх дзяржаў.