У Кіеве абмеркавалі праект ўкраінска-расійска-беларускага батальёна
Магчымасць стварэння ўкраінска-расійска-беларускага інжынернага батальёна абмеркавалі падчас сустрэчы ў Кіеве начальнік Генштаба Ўкраіны генерал-палкоўнік Іван Свіда і аташэ па справах абароны расійскай амбасады генерал-лейтэнант Уладзімір Кузьмічоў. Аднак падрабязнасцяў гэтага праекта прэс-служба Міністэрства абароны Ўкраіны не паведамляе.