У Кіеве будзе прынятая рэзалюцыя па сітуацыі ў Беларусі

Злучаныя Штаты Амерыкі спадзяюцца, што рэзалюцыя па Беларусі, якая сёння абмяркоўваецца на сэсіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Кіеве, зможа паўздзейнічаць на палітыку афіцыйнага Мінску.
Пра гэта заявіў кіраўнік Хельсінскай камісіі ЗША Элсі Хастынгс. Раней ён ачольваў Парламенцкую асамблею АБСЕ, з’яўляецца адным з аўтараў Акта аб дэмакратыі ў Беларусі. “Я перананы, што рэзалюцыю пакладуць на стол Лукашэнку”, — адзначыў Хастынгс.

І хоць яна, паводле яго меркавання, не змене істотных зменаў у палітыцы кіраўніка Беларусі, аднак станецца яркім святлом у “вельмі цёмнай главе ў жыцці многіх беларусаў”.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі