У Кіеве ліквідаваны канал незаконнай міграцыі, ёсць беларускі след

У Кіеве раскрытая схема функцыянавання канала транснацыянальнай міграцыі, пры дапамозе якога выхадцы з краінаў Паўднёва-Усходняй Азіі незаконна траплялі ў краіны Еўрасаюза.
Спачатку мігранты прыязджалі ў Беларусь, нібыта, для вучобы. Пасля іх перапраўлялі ў Кіеў, а ўжо адтуль адпраўлялі ў краіны ЕС. Служба бяспекі Украіны арыштавала двух замежнікаў, арганізатараў нелегальнага канала.

Былі раскрытыя банкаўскія рахункі, праз якія здзяйснялася фінансаванне супрацьпраўнай дзейнасці. Высветлілася, што за кожнага перапраўленага ў Еўрасаюз чалавека арганізатары атрымлівалі 10 тысяч долараў. Грошы пераводзіліся пры дапамозе міжнароднай банкаўскай сеткі.

narodru.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі