У Кіеве паралізаваны рух лініі метро

У Кіеўскім метро з-за расколіны ў сцяне тунэлю часткова паралізаваная праца Сырэцка-Пячэрскай лініі, перадае агенцтва УНІАН. Паводле неафіцыйных дадзеных, у тунэлі метро звалілася бетонавая пліта. У цяперашні час уваход на станцыі "Пазнякі", "Харкаўская", "Барыспальская" і "Вырліца" закрыты, інфармацыі аб пацярпелых няма.

Цягнікі ад станцыі метро "Сырэцкая" у бок "Барыспальскай" спыняюцца на станцыі "Асакоркі". Там пасажыраў просяць пакінуць вагоны і скарыстацца наземным транспартам.


Як нагадвае УНІАН, станцыю "Вырліца" зачынялі ў чэрвені 2006 года з-за падтаплення пры правядзенні гідраізаляцыйных прац.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі