У Кіеве паставілі помнік Леаніду Кучме ў выглядзе рымскага імператара (фота)

У Кіеве на плошчы Славы па ініцыятыве выбарчага блока “К.У.Ч.М.А” устаноўлены помнік экс-прэзідэнту Украіны Леаніду Кучме.
Фігура былога ўкраінскага лідэра выканана ў стылістыцы рымскай скульптуры і пастаўлена на драўляны пастамент. Кучма выяўлены ў іпастасі рымскага імператара з лаўровым вянком на галаве.

На пліце, замацаванай на пастаменце, напісана: “Вибач, Данілич!”. На цырымоніі адкрыцця сабраліся актывісты і лідэры блока “К.У.Ч.М.А”.

Як паведамлялася раней, гэта абрэвіатура расшыфроўваецца як “Канстытуцыя, Украіна, Гонар, Мір і Антыфашызм”.

“Інтэрфакс”







Фота — "ForUm"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі