У Кіеве прайшоў марш памяці Міхася Жызнеўскага

Марш памяці Міхася Жызнеўскага / t.me/belwarriors
Марш памяці Міхася Жызнеўскага / t.me/belwarriors

26 студзеня ў Кіеве прайшоў марш памяці, прысвечаны Міхасю Жызнеўскаму і ўсім беларусам, якія загінулі ў барацьбе за Украіну і вольную Беларусь з 2014 па 2022 год, паведамляе прэс-служба палка Каліноўскага.

"Прадстаўнікі палка таксама прынялі ўдзел ва ўшанаванні памяці Міхася Жызнеўскага і ўсіх, хто аддаў сваё жыццё ратуючы лёс і гонар Беларусі", — адзначаюць у прэс-службе.

Міхась Жызнеўскі — беларус, які загінуў 22 студзеня 2014 года, праз тры дні пасля пачатку вулічных сутычак у Кіеве. Ён залічаны ў Нябесную сотню і пасмяротна ўзнагароджаны званнем Героя Украіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі