У Кіеве рэжым Лукашэнкі назвалі "наймагутнейшым фэйкавым "міратворцам"

Сяргей Алейнік у Венгрыі / mfa.gov.by
Сяргей Алейнік у Венгрыі / mfa.gov.by

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк адрэагаваў на заявы кіраўніка МЗС РБ Сяргея Алейніка падчас візіту ў Венгрыю. Прадстаўнік рэжыму Аляксандра Лукашэнкі заявіў, што вайну ва Украіне развязала не Расія, а "ЗША і яго сатэліты", ды пра неабходнасць "неадкладна абвясціць перамір'е і пачынаць перамовы".

"Наймагутнейшы фэйкавы "міратворац" — Беларусь — ультыматыўна прапануе нам спыніць агонь і сесці за стол перамоваў, — піша Падаляк. — Неадкладна. І пры гэтым — уважліва — не менш ультыматыўна настойвае на... поўнай забароне перадыслакацыі, пастаўкі зброі, перамяшчэння вайскоўцаў. Па сутнасці ж прама кажа — "не супраціўляйцеся ўжо і дайце Расіі вас дарэзаць".

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны нагадвае, што "Беларусь ускосна ўдзельнічае ў вайне на баку РФ", рэжым Лукашэнкі (Падаляк піша — Беларусь) "актыўна і нават агрэсіўна зацікаўлены ў пройгрышы Украіны", дапамагае расіянам забіваць украінцаў. "Беларусь відавочна страціла рэшткі суб'ектнасці, таму моўчкі пражоўвае вар'яцкія "ініцыятывы", якія прыходзяць з Масквы, робіць выснову Міхаіл Падаляк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі