У Кіеве з завода скралі баявы танк

Адзначаецца, што пракуратурай Цэнтральнага рэгіёну па наглядзе за выкананнем законаў у ваеннай сферы ў ходзе праверкі на "Кіеўскім бранетанкавым заводзе" выкрытая нястача аднаго танка Т-72, які належаў Міністэрству абароны і знаходзіўся на захоўванні. Службовыя асобы названага дзяржаўнага прадпрыемства, злоўжываючы сваім становішчам, у перыяд 2013-2014 гадоў прысвоілі танк Т-72, чым дзяржаве нанесены матэрыяльны ўрон на суму амаль 200 тысяч грыўняў, паведамляе “Украінская праўда”.

Па словах прадстаўніка ГПУ, супрацоўнікі завода без ведама Мінабароны ажыццявілі рамонт і перадпродажную падрыхтоўку 7 танкаў тыпу Т-72 агульным коштам 1,5 млн грывен з мэтай іх наступнай рэалізацыі на знешнім рынку. Вінаватым пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад сямі да дванаццаці гадоў. Зараз працягваецца дасудовае расследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі