У Кіеве затрымалі беларуску, якую шукаў Інтэрпол

У Кіеве затрымалі беларуску, якую расшукваў Інтэрпол па абвінавачванні ў гандлі людзьмі. 29-гадовая жанчына ўваходзіла ў склад арганізаванай злачыннай групоўкі, якую ачольвала яе маці. На працягу 2000-2004 гадоў былі завербаваныя і вывезеныя ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты для заняткаў прастытуцыяй больш за 430 дзяўчат і жанчын, у тым ліку 131 непаўналетняя.

Кіраўнічка групоўкі ўжо адбывае пакаранне ў беларускай турме, а вось дачка здолела пазбегнуць адказнасці і ўцячы за мяжу. Ва Украіну яна прыехала ў красавіку разам са сваім мужам і жыла ў Кіеве ў сваякоў. Зараз вырашаецца пытанне пра экстрадыцыю беларускі на радзіму.

РБК-Украина

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі