У Кіеве з’явіўся "музей савецкай акупацыі"

Таварыства "Мемарыял" імя Васіля Стуса адкрыла ў Кіеве "Музей савецкай акупацыі". У аснове музея — экспазыцыя "Забыццю не падлягае: хроніка камуністычнай інквізіцыі 1917-1991 гг.".

Тут прадстаўленыя копіі дакументаў, фотаздымкі, асабістыя рэчы палітвязняў і ахвяраў тэрору. Таксама ў музеі дэманструюцца экспазіцыі "Украінскія Салаўкі", "Кіеўскі мартыралог (знішчаныя камуністамі архітэктурныя помнікі Кіева)", "Галадамор у фотадакументах".

Цяпер распрацоўваецца экспазыцыя "Народная вайна", якая распавядзе пра сялянска-казацкія паўстанні ва Украіне ў 1917-1932 гг.

Музей мае ў сваім распараджэнні відэатэку дакументальных і мастацкіх тэматычных фільмаў, бібліятэку, а таксама аўдыётэку.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі