У Кітаі арыштавалі пасажыраў, якія адчынілі дзверы самалёта
Яны вырашылі самастойна пакінуць паветранае судна, вылет якога затрымліваўся.
У Кітаі паліцыя арыштавала 25 пасажыраў авіярэйсу пасля таго, як некаторыя з іх адчынілі аварыйныя выхады, калі самалёт вырульваў на ўзлётную паласу.
Як паведамляе ВВС са спасылкай на мясцовыя кітайскія СМІ, пасажыры рэйсу Куньмін-Пекін былі абураныя працяглай затрымкай вылету, выкліканай снегападам.
Некаторыя папрасілі, каб іх адпусцілі з самалёту, спаслаўшыся на кепскае самаадчуванне, і адчынілі тры дзверы, каб перадухіліць узлёт.
Паведамляецца таксама пра тое, што на борце паміж пасажырамі і другім пілотам узнік гучны скандал.
Дваіх пасажыраў арыштавалі на 15 дзён.