У Кітаі патануў карабель, на якім было 450 чалавек
Выратаваць удалося каля двух дзясяткаў.
Турыстычны цеплаход "Усходняя зорка" затануў на найбуйнейшай рацэ Кітая Янцзы на поўдні краіны, інфармуе ВВС. На борце карабля знаходзілася не менш як 450 чалавек.
Паведамляецца, што выратаваць удалося 20 чалавек. Сярод выратаваных — капітан цеплахода і галоўны інжынер. Па іх словах, перад крушэннем карабель трапіў у цыклон і затануў вельмі хутка.
На месцы крушэння працягваюцца пошукава-выратавальныя работы.
Агенцтва Сіньхуа паведамляе, што на борце знаходзілася як мінімум 410 пасажыраў і 47 чальцоў экіпажа. Усе яны — кітайскія грамадзяне.
Выратавальныя работы ўскладняюцца моцным ветрам і дажджом ў раёне здарэння.
Фота — AP