У Клайпедзе ў сераду не пачалі разгрузку нарвежскай нафты для Беларусі
22 студзеня ў Клайпедскім порце мусіла пачацца разгрузка танкера з 80 тысячамі тон нарвежскай нафты, якую купіла Беларусь. Аднак, як інфармуе kurier.lt, яе адклалі да чацвярга. Кіраўніцтва порта спасылаецца на "неспрыяльныя ўмовы надвор'я" (моцны вецер). Чакаецца, што раніцай 23 студзеня танкер увойдзе ў порт. А пакуль "Breiviken" знаходзіцца ў моры каля Клайпеды і чакае дазволу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.