У Клецку аднавілі крымінальны пераслед рэдактара незалежнага бюлетэня
У горадзе Клецк Мінскай вобласці аднаўляюць крымінальную справу супраць Сяргея Панамарова, выдаўца і рэдактара незалежнага інфармацыйнага бюлетэня “Бойкий Клецк”. На 16 жніўня яго выклікалі да дазнаўцы ў мясцовую міліцыю. Паводле
словаў Панамарова, яшчэ ў 2000 годзе яго абвінавачвалі ў паклёпе
паводле заявы загадчыцы мясцовай юрыдычнай кансультацыі.
Крымінальная справа была спынена толькі ў чэрвені сёлета ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства – лінвістычная экспертыза не пацвердзіла фактаў паклёпу ў публікацыі.
Аднак адразу пасля таго, як Сяргей Панамароў падаў ў Клецкі райвыканкам заяўку на правядзенне пікета ў абарону палітвязня Аляксандра Казуліна, крымінальная справа была адноўленая.
Радыё Свабода