У краіне застануцца толькі тры вайсковыя авіябазы

Авіяцыйныя базы ў Бярозе і Росі кансервуюцца. У краіне застануцца тры такія базы — у Мачулішчах, Баранавічах і Лідзе. Асабовы склад перадыслакуецца на новыя месцы службы ў жніўні. Для гэтага рыхтуюцца інтэрнаты і службовае жыллё. Знішчальнікі МІГ-29 з Бярозы ўжо пераляцелі на пастаяннае месца дыслакацыі ў Баранавічы. Асноўная частка самалётаў з 927-й авіябазы і экіпажы цяпер будуць служыць ў Баранавічах на тэрыторыі 61-й знішчальнай авіябазы.

“Перасяленне” не абмінае і авіятараў з Росі. Іх крылатыя машыны будуць цяпер дыслакавацца ў Лідзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі