У Кракаве адбудзецца пахаванне Леха і Марыі Качыньскіх
У жалобнай цырымоніі ў кракаўскім замку Вавель возьмуць удзел толькі сваякі і
найбліжэйшыя сябры Качыньскіх Пахаванне прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і яго жонкі Марыі,
якія загінулі ў авіякатастрофе пад Смаленскам, адбудзецца сёння ў
каралеўскім замку Вавель у Кракаве.
Раніцай у нядзелю ў Кракаў з Варшавы прыляцеў спецсамалёт. Дзве труны Леха і Марыі Качыньскіх прывязуць у гістарычны цэнтр горада ў базыліку Святой Марыі, дзе а 14-й гадзіне пачнуцца набажэнства і афіцыйная цырымонія развітання.
Як паведамляе РИА Новости, у цырымоніі пахавання ў замку Вавель возьмуць удзел толькі сваякі і найбліжэйшыя сябры Качыньскіх.
Сёння Першы тэлеканал пакажа фільм Анджэя Вайды "Катынь"
Фільм Анджэя Вайды "Катынь" будзе паказаны па Першым тэлеканале 18 і 23 красавіка. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, у нядзелю адбудзецца незапланаваны паказ фільма — ён пачнецца ў 15.30. 23 красавіка "Катынь" будзе паказана па плану — апоўначы.
Карціна Анджэя Вайды распавядае пра падзеі, звязаныя з расстрэлам у 1940 годзе ў Катыні пад Смаленскам афіцэраў польскага войска. У фільме паказаныя лёсы чатырох польскіх афіцэраў і, у першую чаргу, лёсы іх сваякоў, якія не ведаюць праўды, але здагадваюцца аб ёй. Гэта фільм пра жанчын, якія чакаюць і не вераць у смерць.
Як паведамлялася раней, 18 красавіка ў Беларусі будзе абмежавана трансляцыя забаўляльных праграм у сувязі з пахаваннем прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і іншых загінулых у выніку авіякатастрофы пад Смаленскам. Такое даручэнне даў дзяржаўным СМІ Аляксандр Лукашэнка. Забаўляльныя праграмы рэкамендавана не трансляваць з 12 да 18 гадзін.
Пахаванне сямейнай пары Качыньскіх адбудзецца 18 красавіка ў Кракаве. Афіцыйную беларускую дэлегацыю на жалобных мерапрыемствах у Польшчы ўзначальвае старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Барыс Батура.
На пахаванне Качыньскіх не змогуць прыехаць Меркель, Сарказі і Абама
З-за абмежаванне палётаў над Еўропай у сувязі з вывяржэннем вулкана ў Ісландыі на пахаванне Леха і Марыі Качыньскіх у Кракаў не змогуць прыехаць канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі і прэзідэнт ЗША Барак Абама, паведамляе Reuters.
Gazeta.pl дадае, што з той жа прычыны не прыедзе і прэзідэнт Аўстрыі Хайнц Фішэр. У той жа час прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзьведзеў плануе наведаць пахаванне польскага прэзідэнта і яго жонкі.
Агулам на пахаванне ў Кракаў не змогуць прыехаць 32 замежных дэлегацыі, адзначае gazeta.ru.
Фота — AP, gazeta.pl