У крамах ля чыгуначнага вакзалу міліцыянты выявілі пратэрмінаваны алкаголь
Спіртное са скончаным тэрмінам рэалізацыі выявілі супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС у чатырох крамах, калі праводзілі рэйд каля сталічнага чыгуначнага вакзалу. Сярод пратэрмінаванага тавара апынуліся віны коштам ад 15 тысяч да 35 тысяч рублёў, а таксама лікёр за 15 тысяч рублёў, паведамляюць "Мінск-Навіны". У лік парушальнікаў трапілі як маленькія крамачкі, так і буйныя гандлёвыя цэнтры. Выяўленыя партыі непрыдатнага спіртнога невялікія - ад 6 да 12 літраў, але штрафы ўладальнікам гандлёвых аб'ектаў пагражаюць буйныя. Увесь няякасны алкаголь з крам канфіскаваны.
Дарэчы, у 2009 годзе ў сталіцы выяўлена больш за 13 тысяч літраў фальсіфікаваных спіртных напояў і алкагольнай прадукцыі са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Летась у Мінску ад атручванняў няякасным алкаголем памерлі больш 300 чалавек.