У Крычаве выпускаюць трохкаляровы абутак з тэрмапластычных матэрыялаў
Трохкаляровы абутак з тэрмапластычных матэрыялаў пачалі выпускаць у Крычаве на Магілёўшчыне. Мясцовы завод гумавых вырабаў нядаўна прайшоў істотнае тэхнічнае і тэхналагічнае абнаўленне. Першыя ўзоры новага абутку з'явіліся ў выніку рэалізацыі інавацыйнага
праекту, які прадугледжваў мантаж адмысловага італьянскага
абсталявання. Як адзначае "Народная газета", трохкаляровы абутак з
тэрмапластычных матэрыялаў можна смела насіць у кепскае надвор'е.