У Крыме падчас купання знікла дзіця з Мінска

У Сакскім раёне Крыма знікла 13-гадовае дзіця з Мінска. Разам з маці яны адпачывалі на марскім узбярэжжы. Паводле слоў жанчыны, дзіця плавала на матрацы ў 20 метрах ад берага. Праз 10 хвілін яна заўважыла яго знікненне.

На гідрацыкле і катэры ратавальнікі абследавалі акваторыю. У выніку пошукаў быў знойдзены матрац без дзіцяці. Амаль двухдзённыя пошукі плёну не прынеслі, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі