У фінале Кубка Салея жлобінскі "Металург" згуляе з "Юнацтвам"
Абодва клубы датэрмінова выйшлі ў фінал.
27 жніўня ў чацвёртым туры Кубка Салея жлобінскі "Металург" у гасцях абыграў "Ліду" — 3:0. У сваю чаргу, "Шахцёр" саступіў мінскаму "Юнацтву" (МХЛ) — 2:6, паведамляе goals.by. Параза "гарнякоў" гарантавала "Металургу" месца ў фінале турніру за тур да канца групавога этапу.
Турнірнае становішча І групы:
1. "Металург" — 12 ачкоў (4 матчы, шайбы — 15-5)
2. "Шахцёр" — 8 (4, 16-9)
3. "Ліда" — 7 (4, 9-9)
4. "Брэст" — 6 (4, 11-13)
5. "Юнацтва" (МХЛ) — 3 (4, 11-13)
6. "Віцебск" — 0 (4, 5-18).
У другой групе "Гомель" выйграў у моладзевай зборнай (U-20) — 4:2, наваполацкі "Хімік-СКА" прайграў "Магілёву" — 2:3. А гродзенскі "Нёман" саступіў "Юнацтву" — 1:2.
Турнірнае становішча ІІ групы:
1. "Юнацтва" — 12 (4, 16-8)
2. "Нёман" — 9 (4, 23-5)
3. "Гомель" — 9 (4, 21-7)
4. "Хімік-СКА" — 3 (4, 8-17)
5. "Магілёў" — 3 (4, 7-28)
6. Беларусь U-20 — 0 (4, 5-15)
У фінале 1 верасня "Металург" згуляе з пераможцам другой групы "Юнацтвам". Матч пройдзе ў сталічным Лядовым палацы.
Фота — belarushockey.com