У "Кунг-фу Панда" з'явіцца працяг

Студыя DreamWorks Стывена Спілберга пачала працаваць над працягам анімацыйнага фільма "Кунг-фу Панда", паведамляе Гільдыя аніматараў ЗША. Стужка апавядае гісторыю панды По — горшага гультая ў Даліне Свету, які марыць быць майстрам Кунг-фу і выпадкова становіцца выбраным, на абарону яго радзімы.

Дадам, што мультфільм студыі DreamWorks сабраў 230 мільёнаў долараў за 19 дзён пракату, пры тым, што сабекошт карціны складае 130 мільёнаў.

Фота: www.kungfupandatrailer.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі