У Курапатах прайшла памінальная акцыя (фотарэпартаж)

Наведваць Курапаты 29 дня кожнага месяца — традыцыя, якой больш за 2
гады. На гэты раз памянуць ахвяр сталінскіх рэпрэсій прыйшло каля
двух дзесяткаў чалавек Запаленых свечак і кветак ва ўрочышчы было нямала, бо ў аўторак мінула Радаўніца. Відавочна, людзі не забыліcя памянуць рэпрэсаваных яшчэ напярэдадні.




Усклалі кветкі і запалілі свечкі каля разбураных магілаў. Іх у Курапатах
дадалося: заўважныя новыя прыкметы вандалізму.



Каля ўсіх магілаў ёсць польскія сцяжкі



Удзельнікі памінальнай акцыі праспявалі “Магутны Божа”





За акцыяй пільна сачылі прадстаўнікі праваахоўчых органаў





Кіраўнік секцыі "Мемарыял" Беларускага добраахвотнага таварыства аховы
помнікаў гісторыі і культуры Вячаслаў Сіўчык падзякаваў прысутным і
запрасіў на наступную акцыю, якая адбудзецца 29 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі