У Курапатах ушанавалі памяць рэпрэсаваных беларусаў
Учора ў Курапацкім лесе каля Мінску прадстаўнікі грамадскасці ўшанавалі памяць рэпрэсаваных беларусаў. Сярод прысутных былі Вячаслаў Сіўчык, Уладзімір Раманоўскі, Ігар Кузняцоў, Алесь Макаеў, Артур Фінькевіч. Як паведамляе Радыё Свабода, акцыя пачалася каля часовага крыжа ўдзельнікам Слуцкага збройнага чыну, які быў усталяваны летась.
Паводле слова Ўладзіміра Раманоўскага, увесну ў Курапатах з'явіцца вялікі крыж Ефрасінні Полацкай у памяць пра слуцкіх змагароў.
Напярэдадні прадстаўнікі грамадскасці накіравалі ліст у адміністрацыю прэзідэнта і Савет міністраў Беларусі з прапановай унесці ўрочышча Курапаты ў спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЭСКА.