У Курапатах усталявалі адноўлены Крыж пакутаў
Увечары 24 кастрычніка ў Курапатах пад Мінскам, на месцы масавых пахаванняў ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсій быў усталяваны адноўлены Крыж пакутаў. Нагадаем, ён быў зламаны невядомымі, праўдападобна, 7 кастрычніка.
Рэстаўрацыяй крыжа займаліся актывісты Кансерватыўна-хрысціянскай
партыі – БНФ. Вось што распавёў Еўрарадыё адзін з лідэраў партыі
Юрась Беленькі:
“Быў створаны грамадскі камітэт па аднаўленню крыжа. Пазьняк быў прызначаны яго кіраўніком, а я – выканаўчым арганізатарам. Калегі папрацавалі, усё добра зрабілі”.
У нядзелю 28 кастрычніка ў Мінску адбудзецца дазволенае ўладамі шэсце ад парку Чалюскінцаў да Курапатаў, дзе пройдзе мітынг. Якраз напярэдадні Дзядоў у Курапатах невядомымі ўчыняюцца акты вандалізму.
Ці ўдасца абараніць ад вандалаў адноўлены Крыж пакутаў? Вось як адказаў на гэтае пытанне Юрась Беленькі:
“Мы гэтае пытанне абмеркавалі. Пэўныя захады зробленыя. Не пра ўсё зараз я буду казаць… Я думаю, што ў гэтыя дні ўсё будзе добра”.