У Курапатах згадаюць ахвяраў сталінізму, закатаваных у 1939 годзе

У Курапатах у суботу адбудзецца памінанне ахвяраў сталінізму 1939 года, паведаміў БелаПАН старшыня аргкамітэта па стварэнні руху салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык. Пачатак у 17.00.
Сіўчык нагадаў, што 1939 год асацыюецца з такімі важнымі гістарычнымі падзеямі, як падпісанне 23 жніўня пакта Рыбентропа-Молатава аб раздзеле сфер уплыву ў Еўропе паміж гітлераўскай Нямеччынай і Савецкім Саюзам, пачатак Другой сусветнай вайны (напад Нямеччыны на Польшчу 1 верасня) і ўварванне Чырвонай Арміі ў Польшчу (17 верасня).

На памінанні ў Курапатах будзе агучана праграма мерапрыемстваў грамадскасці па ўвекавечанні памяці ахвяраў Другой сусветнай вайны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі