У кватэрах мінчукоў паставяць лічыльнікі цяпла
Лічыльнікі цеплавой энергіі будуць усталёўвацца ў кватэрах жылых дамоў сталіцы пасля капітальнага рамонту. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела энэргетыкі Мінгарвыканкама Анатоль Лаўнічук.
Па яго словах, сістэма пакватэрнага ўліку ацяплення можа даць 15-20% эканоміі. Усе нюансы новаўвядзення распрацоўваюць спецыялісты інстытутаў "Белжылпраект" і прадпрыемствы "Мінскрамбуд", а таксама ЖРЭА.
Мяркуецца, што ўсталяванне лічыльнікаў цяпла будзе адбывацца гэтак сама, як усталёўваліся лічыльнікі гарачай і халоднай вады.