У кватэру праваабаронцы Алены Танкачовай ломяцца невядомыя
Невядомыя нападнікі з пад'езду Танкачовай сышлі пасля дзвюхгадзіннай аблогі.
А 22 гадзіне 24 снежня ў кватэру праваабаронцы Алены Танкачовай пачалі ламіцца незнаёмыя. За гадзіну да таго Алена напісала на профілі ў Facebook пра затрыманне Вольгі Дамарад і Міхаіла Мацкевіча - маладых грамадзянскіх актывістаў, якія ўвесь тыдзень манітаравалі суды, складалі спісы затрыманых. Яны стаялі са свечкамі ля турмы на Акрэсціна. Лёс Дамарад і Мацкевіча застаецца невядомым.