У кватэры Андрэя Саннікава прайшоў ператрус

Ператрус прайшоў сёння ў кватэры экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Як паведамляе Газета.ru, у кватэры знаходзіўся цесць Саннікава Ўладзімір Халіп са сваёй жонкай. Яны даглядаюць трохгадовага ўнука, бо яго бацькі — Андрэй Саннікаў і Ірына Халіп — затрыманыя. На момант ператрусу хлопчыка вывела на прагулку суседка. Уладзімір Халіп сам адчыніў дзверы кватэры. У яе ўварваліся 8 чалавек, якія адсунулі яго ў бок і пачалі ператрус. Што яны шукалі, Уладзімір Халіп высветліць не змог.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі