У Кыргызтан вярнулася амаль 76 тысяч уцекачоў

Па афіцыйных звестках, падчас масавых хваляванняў 10-14 чэрвеня на поўдні Кыргызтана загінула 275 чалавек. 75 тысяч 865 уцекачоў, якія жылі ў адмысловых часовых лагерах на тэрыторыі Ўзбексітана, вярнуліся Ў Ошскую і Джалал-Абадскую вобласці краіны. Улады Кіргізіі разлічваюць, што гэтыя ўцекачы змогуць прыняць удзел у канстытуцыйным рэферэндуме 27 чэрвеня, піша Lenta.ru.

Па звестках ААН, колькасць людзей, якія так ці інакш пацярпелі падчас хваляванняў, перавышае афіцыйную статыстыку ў 10 разоў і дасягае 1 мільёна чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі