У Латвіі ў суботу праходзяць выбары Сейма
Выбары Сейма Латвіі праходзяць у суботу. У іх бяруць удзел 13 партый і аб'яднанняў. Каб прайсці ў парламент, ім неабходна набраць 5% галасоў выбаршчыкаў, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі. РІА Новости адзначае, што ў Латвіі няма парога яўкі, таму ў любым выпадку будзе прызнана, што выбары адбыліся. Паводле сацыялагічных апытанняў, вялікія шанцы на перамогу мае аб'яднанне "Цэнтр згоды", гэтую палітычную сілу падтрымлівае каля 20% насельніцтва краіны.